Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі школьнага этапу конкурсу "Настаўнік года"

Дата: 28 ноября 2016 в 10:46, Обновлено 28 ноября 2016 в 17:37
Автор: Шемис А. Б.
853 просмотра

   У школьным этапе раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” прынялі ўдзел 75% педагогаў . Падчас правядзення конкурсу педагогі ў чарговы раз даказалі, што настаўнік не пасрэднік паміж светам і дзецьмі: ён на баку дзяцей, ён разам з імі і на чале іх. Яго мэта – гэта не дзеці, як многія думаюць, а свет, які ён паляпшае разам з дзецьмі.

   Настаўнікі пры правядзенні вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры (ІІ, ІІІ і IV класы), матэматыцы (І і V класы), фізіцы (Х клас), біялогіі (ІХ клас), англійскай мове (VI  і ХІ класы), інфарматыц (VI клас), фізічнай культуры (І і VII класы), сусветнай гісторыі (VII клас) паказалі, што здольны тысячы разоў шукаць і знаходзіць усё новыя і новыя падыходы, імгненна прымаць стратэгічныя і тактычныя рашэнні, тонка падбіраць ключыкі да розумаў і сэрцаў сваіх навучэнцаў.

   Журы конкурсу на падставе аналізу наведаных заняткаў, прадстаўленых педагогамі матэрыялаў прызнала пераможцам першага этапу раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” настаўніцу пачатковых класаў Алену Мікалаеўну Кезік. ВІНШУЕМ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.