Раённы выпускны
Вечарам 9 чэрвеня пад гукі аркестра па галоўнай вуліцы горада на плошчу Леніна на раённы выпускны прыйшлі разам з выпускнікамі гарадскіх школ і 7 выпускнікоў нашай школы. Ва ўрачыстым мерапрыемстве “Выпускны вечар – 2017” удзельнічалі кіраўнікі ўстаноў, педагогі і бацькі выпускнікоў. Ганаровыя госці свята – старшыня раённага выканаўчага камітэта Г.В.Харужык, намеснік старшыні Г.П.Бычко, старшыня раённага Савета дэпутатаў І.І.Рамановіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму І.П.Шчасны – павіншавалі прысутных з урачыстым мерапрыемствам, уручылі выпускнікам атэстаты асаблівага ўзору з медалямі, дыпломы за перамогі ў розных конкурсах. У канцы мерапрыемства выпускнікі “адпусцілі” ў неба рознакаляровыя шары, як сімвал іх выхаду у дарослае жыццё. Падрабязней - на старонках "Светлага шляху".