Творчыя канікулы "Нальшчаначкі"
На канікулах удзельніца ўзорнага фальклорнага гурта “Нальшчаначка” Садоўская Вераніка і яе малодшая сястрычка Таццяна вырашылі не траціць марна час, а заняцца сур’ёзнай справай. Так як любімай цацкай дзяўчынак з'яўляецца лялька, сястрычкі рашылі вывучыць і высвятліць, што значыць слова лялька, калі і ў сувязі, з чым яна з'явілася, якое яе прызначэнне; якія лялькі-засцярогі існавалі ў нашага народа.
Майстар-клас усім жадаючым дала кіраўнік калектыву Кацярына Віктараўна Дудзінская. У выніку гэтай працы было выраблена некалькі абярэгавых лялек (Берагіня, Шматручка, Куватка).
. |