2018 год - Год малой Радзімы
2018-ы стане ў Беларусі Годам малой радзімы. Пры гэтым малая радзіма прымаецца ў самым шырокім сэнсе. Для кагосьці гэта родныя сяліба, вёска, райцэнтр або нават сталіца, для кагосьці - кавалачак дзікай прыроды. А, напрыклад, для шырокай дыяспары беларусаў за мяжой - уся Беларусь.
А паколькі ўсе мы так або інакш родам з вёскі - самы час надаць ёй больш увагі, часу, сіл і сродкаў, каб не страціць у мінулым, а ўзяць з сабою ў будучыню. І хай малая радзіма ў кожнага свая, уся яна ў яе разнастайнасці.