Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень педагагічнага майстэрства

Дата: 14 февраля 2015 в 14:53
Автор: Гиль А. И.
481 просмотр

З 9 па 13 лютага ва ўстанове прайшоў Тыдзень педагагічнага майстэрства “Праз фарміраванне адукацыйных кампетэнцый педагогаў і навучэнцаў да якаснага адукацыйнага працэсу”.

 Падчас яго правядзення вырашаліся задачы павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, актывізацыі адукацыйнага працэсу і пазаўрочнай работы, далучэння школьнікаў да самастойнай творчай дзейнасці і павышэння іх пазнавальнай цікавасці да вывучаемых прадметаў.
Тыдзень метадычнага майстэрства – гэта форма вывучэння і распаўсюджвання педагагічнага вопыту. Традыцыйна ўдзельнічалі ў ім настаўнікі розных кваліфікацыйных катэгорый (ад вышэйшай да базавай),  з розным стажам ( ад педагогаў, якія працуюць другі год, да педагогаў-пенсіянераў). У тыдні прынялі ўдзел 94% настаўнікаў-прадметнікаў. Такі актыўны ўдзел падкрэслівае важнасць метадычнай работы. 
У межах тыдня былі праведзены адкрытыя ўрокі па беларускай і рускай мове і літаратуры, англійскай мове, гісторыі і грамадазнаўстве, хіміі і інфарматыцы, факультатыўныя заняткі па матэматыцы, гадзіна здароўя і спорту. Настаўнікі выкарыстоўвалі розныя формы ўрокаў: стандартныя і нестандартныя ( урок-вандраванне,   практыкум,      ролевая гульня,  віктарына).

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.