"Нальшчаначка" пачынае летнія гастролі
8 чэрвеня “Нальшчаначка” наведала лагер “Парус”, які працуе ў Крэўскай яслі-сад-сярэдняй школе. Гаспадары прапанавалі змястоўную экскурсію па народным гісторыка-краязнаўчым музеі, а "Нальшчаначка" падарыла гаспадарам канцэрт. Дружнымі апладысментамі віталі песні і танцы “Нальшчаначкі” выхаванцы лагера і педагогі ўстановы. Цёплыя словы ў адрас “Нальшчаначкі” прагучалі з вуснаў дырэктара ўстановы Таццяны Францаўны Капыш. Потым дзеці наведалі разваліны замка – аднаго з самых старых замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Канцэрт у Крэва паклаў пачатак летнім гастролям "Нальшчаначкі"...