Жывуць народныя песні і танцы...
Працягвае работу лагер працы і адпачынку, а разам з ім жывуць народныя песні і танцы...
Гасцінна для “Нальшчаначкі” расчыніла дзверы Асінаўшчызненская яслі-сад-пачатковая школа. Малышы дашкольнай групы шчыра пляскалі ў ладкі, а потым дружна далучыліся да народных танцаў фальклорнага гурта. Асаблівае захапленне дзетвары выклікала народная гульня “Курнаціца”.
Потым шлях “Нальшчаначкі” ляжаў у школу аг.Солы. Выхаванцы лагера з ахвотай паслухалі песні і беларускую народную казку “Курачка рабка” і павучыліся танцаваць “Мальвіну” і “Лявоніху”.