Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зазіхацела "Радуга над Віцебскам"

Дата: 20 июля 2018 в 09:50, Обновлено 20 июля 2018 в 10:03
Автор: Рогач Л. К.
485 просмотров

Калі па веснавой зямлі
Прайшоўся дожджык босы,
Вясёлку ткаць распачалі
Вясёлыя нябёсы.

                                                                Рыгор Барадулін

Не паспелі адгучать акорды рэспуліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” і рэспубліканскага свята “Александрыя”, як новы фестываль паклікаў наперад. IX Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” сабраў у дні “Славянскага базару” больш за 1,2 тыс. дзяцей з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы і Кітая. Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка” Жодзішкаўскага ясляў-сада-сярэдняй школы прадэманстравалі таленты ў вакальна-харавым, фальклорна-этнаграфічным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Ацэньвалі артыстаў заслужаныя дзеячы культуры і мастацтваў, прафесійныя педагогі.

Новая “Вясёлка над Віцебскам” узяла пачатак ад плошчы Перамогі, дзе 15 ліпеня ў 16.30 адбылася цэрымонія ўскладання кветак да манумента воінам-вызваліцелям. А затым маляўнічы канцэрт запусціў марафон творчых падзей. У дні фестывалю ўдзельнікаў таксама чакалі займальныя экскурсіі па Віцебску, наведванне горада майстроў. Гала-канцэрт лаўрэатаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 17 ліпеня ў 11.00 у абласной філармоніі.

Мізула Ксенія ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі вакальна-харавая творчасць; узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” – дыпломам І ступені ў намінацыі фальклорна-этнаграфічная творчасць, дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі вакальна-харавая творчасць; Садоўская Вераніка – дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Самая юная ўдзельніца фестывалю Ангеліна Дудзінская ўзнагароджана дыпломам прадстаўніцтвам Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.

Вялікі дзякуй хочацца выказаць упраўленню адукацыі Смаргонскага райвыканкама, кіраўніцтву філіяла “Жодзішкі”, Залесскаму Дому рамёстваў, Жодзішкаўскаму Дому культуры і бацькам навучэнцаў. Дзякуючы Вам, наш удзел у конкурсе стаў магчымым. А дзецям хочацца пажадаць, каб кожны год лета для іх зіхацела ўсімі колерамі вясёлкі.

Кацярына Дудзінская,

кіраўнік узорнага фальклорнага

 калектыва “Нальшчаначка”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.