"Жыла-была казка"
Пад такой назвай у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” 15 снежня адбыўся раённы фестываль тэатралізацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 6 дзяржаўных устаноў адукацыі, а таксама “ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа”. Фестываль сабраў вучняў малодшага школьнага ўзросту, якія захапляюцца тэатрам.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі тэатралізаваныя пастаноўкі па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў.
Гледачы ўбачылі казкі “Як звяры поліўку варылі”, “Хто супраць снегавіка”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Зайкава хатка”, “А хто вінаваты?”, “Хатка, у якой мы павінны зрабіць гладка”.
Пераможцамі раённага фестывалю тэатралізацыі “Жыла-была казка” сталі вучні ДУА “ВПК Жодзішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа”з казкай "А хто вінаваты?".
І ўдзельнікі, і гледачы змаглі дакрануцца да вытокаў самабытнай беларускай літаратуры, атрымалі цудоўны настрой і незабыўныя ўражанні.