Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы

Дата: 25 февраля 2019 в 14:48
595 просмотров

                                                                         Мову родную беражы

                                                                         Мовай роднаю даражы.

                                                                         Мовай роднай не гандлюй.

                                                                         Мову родную любі.

                                                                        Мову ў сэрцы не губі.

                                                                        Мовы роднай не кідай.

                                                                        Мову дзецям перадай.

Словамі вядомага беларускага паэта Віктара Шведа пачаўся Тыдзень роднай мовы ў Жодзішкаўскім яслях-садзе – сярэдняй школе.

18 лютага на ўрачыстай лінейцы навучэнцы пазнаёміліся з мерапрыемствамі, прыўрочанымі да Дня роднай мовы.

У школьным фае кожны змог пазнаёміцца з цікавай інфармацыяй  аб нашай беларускай мове, а таксама прачытаць выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў пра мову.

Не толькі кожны навучэнец, а таксама і наведвальнік нашай установы змог прыняць удзел у акцыі “Гаворым па-беларуску”. Навучэнцы і педагогі ўпрыгожвалі дрэва любімымі беларускімі словамі. У  школьным фае ў гэтыя дні можна было ўбачыць групы дзяцей, якія наклейвалі свае любімыя беларускія словы на дрэва, а некаторыя вучні знаёміліся з беларускімі словамі, такімі як “пантофлі”, “спагада”, “мілагучнасць”. Дарэчы, а вы ведаеце такія словы?

Пачатковыя класы і навучэнцы V класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “ Мой любімы родны куток”. Конкурс на лепшую эмблему да Дня роднай мовы быў праведзены для навучэнцаў V-ХІ класаў, у якім яны  праявілі сваю багатую фантазію. Эмблемы атрымаліся вельмі прыгожыя і каларытныя.

Закончыўся Тыдзень роднай мовы “Моўным турнірам”, які праводзіўся з навучэнцамі V-VІІІ класаў. На гэтым турніры дзеці змаглі паказаць свае веды ў авалодванні беларускай мовай.

22 лютага на ўрачыстай лінейцы навучэнцы былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

Цікавым, яркім, пазнавальна насычаным атрымаўся Тыдзень роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.