<pre style="text-align:justify">
<o:p>
</o:p></pre>
<pre style="text-align:justify;text-indent:45.95pt">
З 25 чэрвеня па 3 ліпеня ў Жалезным Порце, Херсонскай вобласці Украіны праходзіў Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў “Зоркі Пекторалі”. Творчы праект збірае дзяцей з розных куткоў Украіны ўжо трэці год запар, а гэты год да іх далучыліся і беларусы. Фестываль прыняў каля 400 удзельнікаў, узростам ад 6 да 16 гадоў, сярод якіх былі і ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”. <o:p></o:p></pre>
<pre style="text-align:justify;text-indent:45.95pt">
Фестываль праходзіў у некалькіх намінацыях: “Харэаграфія”, “Тэатр”, “Мастацтва слова”, “Цыркавое мастацтва”, “Фальклор”, “Вакальныя ансамблі”, “Музыканты” і “Салісты-вакалісты”. У каторы раз калектыў даказаў сваё майстэрства: лаўрэат 1 ступені ў намінацыі “Фальклор” – Дудзінская Ангеліна, самая малодшая ўдзельніца калектыву, стала лаўрэатам 2 ступені ў намінацыі “саліст-вакаліст”. <o:p></o:p></pre>
<pre style="text-align:justify;text-indent:45.95pt">
ис “Нальшчаначку” чакала насычанае фестывальнае жыццё з канцэртамі, выступамі, майстар-класамі і, вядома, адпачынкам. Дзеці з задавальненнем загаралі на моры, каталіся на хуткім банане, наведалі востраў Пасейдон, а таксама сапраўдны гейзер.<o:p></o:p></pre>
<pre style="text-align:justify;text-indent:45.95pt">
во Для кожнага чалавека ўдзел у такіх публічных і творчых мерапрыемствах - гэта магчымасць праявіць сябе ў чымсьці новым, паглядзець, што ты можаш, а да чаго яшчэ варта імкнуцца. Гэта выдатная магчымасць да таго, каб далей развіваць свой творчы талент. <o:p></o:p></pre>
<pre style="text-align:justify;text-indent:45.95pt">
Гэты фестываль застанецца ў сэрцы кожнага! А дадому ўсе прывезлі мора пазітыўных эмоцый і спадзяванне на сустрэчу зноў!
</pre>
<pre style="text-align:justify;text-indent:45.95pt">
<o:p></o:p></pre>