Багатыя "Гродзенскія скарбы"
Дакрануцца да культуры нашых продкаў, паслухаць лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні, акунуцца ў жыццё і быт беларускага народу – усё гэта можна было на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гарадзеншчыны”. Адбыўся фэст у мінулую суботу ў Свіслачы. У межах фестывалю праходзіў конкурс фальклорнага мастацтва “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”. Дыплом лаўрэата II ступені атрымаў узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы.