Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

26.08.2017 Абласны фестываль рэгія­нальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы»

Дата: 28 августа 2017 в 11:40, Обновлено 28 августа 2017 в 11:49
Автор: Шемис А. Б.
671 просмотр

Творчыя фальклорныя калектывы і асобныя выканаўцы Гродненшчыны 26 жніўня ўдзельнічалі ў фінальным этапе абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы». Прагляд фальклорных праграм калектываў праходзіў на  шлюзе «Дамброўка» падчас правядзення фестывалю  «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў».<o:p></o:p>

Абласны фестываль рэгія­нальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і прапаганды традыцыйнай народнай творчасці Гро-дзеншчыны, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўлення самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыі іх творчасці, пашырэння межаў іх дзейнасці. Як вынік – пры падрыхтоўцы да фестывалю расце цікавасць і павышаецца ўвага да вывучэння мясцовых нацыянальных традыцый, гульнявога, песенна-танцавальнага жанраў і абрадавай спадчыны роднага краю.
         Абласны фестываль рэгія­нальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» ахоплівае ўсю Гродзенскую вобласць. На ім дэманструюцца дасягненні рэгіянальнай фальклорнай творчасці як кожнага раёна, так і асобных вёсак Гродзеншчыны. Фестываль праходзіць у тры туры:
I тур – раённыя адборачныя агляды; II тур – рэгіянальные агляды, ІII тур – фінал. Фальклорная праграма узорнага фальклорнага гурта “Нальшчаначка” складалася з аўтэнтычнай песні “А ў полі сосна”, якую выконвала вакальная дзявочая група, песні “Мая матуля”, якую выканала Яна Букліс, гульні “Курнаціца”, у якой ўдзельнічалі ўсе дзеці, гуртавы танец “Па-старыннаму”. Выступленне нашых прадстаўнікоў выклікала станоўчы водгук у гледачоў і членаў журы.

Як вынік дыплом лаўрэата 1 ступені ( намінацыя “дзіцячы фальклорны ансамбль”), дыплом лаўрэата 1 ступені ( намінацыя “фальклорны танцавальны калектыў” (побытавыя танцы)),  дыплом за дзейсную папулярызацыю абрадавых і святочных традыцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.