Жыццё даецца на добрыя справы
Сёння ў 5 класе прайшла класная гадзіна пад назвай “Жыццё даецца на добрыя справы”. У практычнай яе частцы ўсе 17 навучэнцаў разам з класным кіраўніком К.В.Дудзінскай займаліся добраўпарадкаваннем замацаванай прышкольнай тэрыторыі.
Свае “шанаванне” дзецям выказаў бусел, які зімаваў у Жодзішках побач са школай. Бусла, які не паляцеў разам з іншымі птушкамі ў вырай, даглядала бабуля навучэнца 5 класа Мізулы Міраслава.
Непрыкметна праляцеў час, адведзены на добрую справу. А навокал засталася чысціня і прыгажосць.