Міжнародны дзень абароны дзяцей
Штогод 1 чэрвеня шматлікія краіны свету адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей (International Children's Day). Гэта свята было афіцыйна заснавана рашэннем Кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын у лістападзе 1949 года ў Парыжы. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе, пасля чаго традыцыя стала штогадовай.