Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль побытавых танцаў "«Жодзішкаўскі карагод»

Дата: 10 июня 2019 в 13:56, Обновлено 11 июня 2019 в 14:25
551 просмотр

9 ліпеня ў аграгарадку Жодзішкі прайшоў другі фестываль побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”. Удзельнікамі фестывалю сталі не толькі прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, але і майстры народнай творчасці, рамеснікі, прадстаўнікі розных творчых прафесій Смаргонскага раёна. Унікальны фестываль побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод” пазнаёміў нас з нацыянальнымі танцавальнымі традыцыямі рэгіёна. Творчыя калектывы з Мінску, Валожына, Маладзечна і Астраўца радавалі гледачоў задорнымі танцамі і песнямі. У майстар-класах па навучанню танцам удзельнічалі ўсе жадаючыя.

Навінкай фестывалю стаў турнір побытавых танцаў “Вуліца на вуліцу”. Гледачы з гонарам і хваляваннем сачылі за канкурсантамі. Старэйшыя хлопцы нашай установы таксама прынялі ўдзел у турніры. Хтосьці танчыў з суседкай ці з сяброўкай, а Яўген Дудзінскі і Даніла Рыдзель – са сваімі матулямі. Ацэньвалі пары вельмі кампетэнтнае журы: М.А.Козенка – збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў “Беларуская полька”, Берагіня”, “Мяцеліца”; В.В.Калацэй –  лідар пост-фольк гурта “Ветах” і загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і іншыя. Усе пары атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, а галоўнае – задавальненне і цудоўны настрой!

 Нікога не пакінулі абыякавымі выступленне ўдзельнікаў узорнага фальклорнага гурта “Нальшчаначка”, якія танцавалі танцы нашага рэгіёну ў суправаджэнні інструментальнага ансамблю “Гулянок”.

Скончылася свята агульным карагодам, які закружыў усіх гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, нездарма ж фестываль мае назву “Жодзішкаўскі карагод”!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.